10 снежня 2024 г. — 60 гадоў з дня аднаўлення Брэсцкага абласнога камітэта КПБ і абласнога выканаўчага камітэта (1964) пасля няўдалага рэфармавання ўпраўлення народнай гаспадаркай
У пошуках лепшых форм кіраўніцтва эканомікай і культурай лістападаўскі (1962) пленум ЦК КПСС прыняў рашэнне аб пераходзе да вытворчага прынцыпу арганізацыйнай пабудовы партыі і з разлікам, што такая перабудова зробіць партыйнае кіраўніцтва народнай гаспадаркай больш канкрэтным і кваліфікаваным, павысіць адказнасць партыйных арганізацый за гаспадарчае будаўніцтва.
12 жніўня 2022 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Ціхана Якаўлевіча Кісялёва (1917–1983), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы (1977)
Ціхан Якаўлевіч Кісялёў нарадзіўся 12 жніўня 1917 г. у в. Агародня Дабрушанскай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні (цяпер у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1936 г. скончыў Рэчыцкае педагагічнае вучылішча, у 1941 г. — Гомельскі педагагічны інстытут. З 1936 г. настаўнічаў у школах Ельскага раёна Гомельскай вобласці, выкладаў беларускую мову і літаратуру.
25 красавіка 2021 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Яфрэма Яўсеевіча Сакалова (1926), палітычнага і дзяржаўнага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы
Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў нарадзіўся 25 красавіка 1926 г. у вёсцы Равячына Горацкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1944–1950 гг. служыў у Савецкай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Затым працаваў шафёрам у вучэбна-вопытнай гаспадарцы БСГА. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1956).